Сярод мноства мерапрыемстваў, запланаваных да святкавання Дня Перамогі, асабліва цікавым абяцае быць Рэспубліканскі тэатральны фестываль “Перамога”, які пройдзе ўпершыню.
Актыўны ўдзел у арганізацыі фестывалю прымае Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. На яго сцэне збяруцца калектывы з такіх гарадоў рэспублікі, як Брэст, Бабруйск, Гомель, Гродна і Пінск, сталічныя тэатры таксама прадставяць гледачу свае спектаклі. Усе пастаноўкі, якія можна будзе наведаць у межах фестывалю “Перамога”, аб’яднаны агульным матывам: гэта Вялікая Айчынная вайна.
Гледачы ўбачаць шлях да вялікай Пабеды вачыма простых людзей, звычайных салдат, якія аднойчы сутыкнуліся со страшнымі выпрабаваннямі ваеннага часу і з годнасцю прайшлі іх. Драматычныя, вострыя, насычаныя шчырымі эмоцыямі спектаклі абяцаюць гледачам, што ніхто не зможа застацца абыякавым да падзей на сцэне.