100 RUB НБРБ 3.7627
+0.0212

USD НБРБ 2.8957
-0.013

EUR НБРБ 3.3814
-0.0061

10 CNY НБРБ 4.093
-0.0208

100 RUB НБРБ 3.7627
+0.0212

USD НБРБ 2.8957
-0.013

EUR НБРБ 3.3814
-0.0061

10 CNY НБРБ 4.093
-0.0208

Лучший курс на сегодня

USD
2.3
EUR
3.3
RUB
100
3.2

Якая мова родная ў беларусаў? Дыктоўка, вершы і пошук ідэнтычнасці

284

Сёння адзначаецца Дзень роднай мовы. Гэтае свята было прапанавана ЮНЭСКА 25 год назад. Беларусы з радасцю далучыліся да яго. Кожны год 21 лютага ў краіне праходзяць мерапрыемствы прысвечаныя беларускай мове.

Беларуская мова Фота з адкрытых крыніц

Як беларусы адзначаюць свята мовы?

Калі задацца пытаннем, а якая мова родная для большай часткі насельніцтва, то на першы погляд можа здацца, руская, ці дзве адразу – і руская, і беларуская. Але калі святкаваць, так мы ўспамінаем адразу беларускую мову. Заўсёды ў гэты дзень праходзяць мерапрыемствы прызначаныя менавіта ёй.

Напрыклад, Беларускі саюз жанчын ужо трэці раз праводзіць мерапрыемства ў Купалаўскім тэатры. Тут са сцэны гучыць родная мова ў творах беларускіх класікаў. І чытаюць іх знакамітыя сучаснікі, дзяржаўныя дзеячы і проста жадаючыя. Такім мерапрыемствам БСЖ жадае паказаць, што мова нас аб’яднае. Не толькі сёння, а праз пакаленні – ад прашчураў да нашчадкаў. Мова належыць усім нам – беларусам. І вельмі прыгожа, сапраўды, яна гучыць са сцэны Купалаўскага тэатра.

БСЖ вершы Купалаўскі тэатр
Скрыншот з відеа

Шмат мерапрыемстваў праводзіцца і ў розных навучальных установах. Напрыклад, у БДУ арганізавалі тыдзень беларускай мовы. Пад час яго ў ВНУ прайшлі конкурсы, віктарыны, праведзены былі розныя праекты, канферэнцыі і дыспуты.

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі арганізоўвае заўсёды шэраг розных падзей. Увесь тыдзень праходзяць лекцыі, круглыя сталы, прэзентацыі, а сёння адбыўся Рэспубліканскі дыктант па беларускай мове. У ім прынялі ўдзел больш за пяць тысяч жадаючых. Хтосьці прыязджае ў Цэнтральную навуковую бібліятэку, хтосьці слухае па радыё, а іншыя глядзяць на YouTube. Зарэгістраваліся на дыктоўку і жыхары іншых краін, напрыклад, з Фінляндыі, ЗША, Сербіі. У гэтым годзе дыктант прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Як мы пісалі дыктант

Мы таксама прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве анлайн. Не самы вялікі тэкст на дзве старонкі ў сшытку, часу напісанне займала няшмат, але было вельмі цікава праверыць сябе і крыху больш пранікнуцца да роднай мовы.

Дыктоўка
Скрыншот з відэа

Дыктоўка была вельмі зручная, пісаць было не цяжка, але некаторыя словы аказаліся не такімі простымі, як падалося спачатку. Пакуль пісалі тэкст, узнікла думка: “Вельмі лёгкі”. Але потым на праверцы знайшліся памылкі. Парадавала тое, што іх было няшмат, а толькі дзве. У адным выпадку доўга сумняваліся так, ці не, выпраўлялі, але ў выніку высвятлілася, што трэба было даверыцца інтуіцыі.

Дыктоўка
Фота Ганна Ігнаценя для 024.by

Пасля дыктоўкі была праверка. На экране ўсе маглі бачыць вернае напісанне. Акрамя таго былі і тлумачэнні па тым ці іншым найбольш цяжкім момантам. З усіх, хто прысутнічалі у бібліятэцы, толькі два чалавека напісалі ўвогуле без памылак. Адзінаццаць удзельнікаў зрабілі адну памылку, менш дзесяці – дзве, шмат чалавек зрабілі тры няверных напісання.

Дыктоўка
Скрыншот з відэа

Пасля ўдзелу ў дыктоўцы засталося вельмі прыемнае ўражанне. Адчуванне, што ты зрабіў нешта важнае. І хай гэта быў маленькі крок, але ён быў да родных каранёў.

Наколькі беларуская мова родная?

Па апошнім дадзенным Белстата 54,1% насельніцтва нашай краіны лічаць беларускую мову роднай. Найбольшая патрыятычнасць у гэтым пытанні належыць Брэсцкай вобласці – 77% жыхароў. На другім месцы Мінская – 59,5%. Трэцяя пазіцыя за Гродзенскай вобласцю – 54,5%. Далей ідуць Мінск, Гомельская, Магілёўская і Віцебская вобласці – ад 48,7 да 45,3%.

Такім чынам зразумела, чаму нашай краіне на сённяшні час патрэбна двухмоўе. Толькі ў Брэсцкай вобласці можна было бы пакінуць адну беларускую. Але ўсё ж такі, тых, для каго мова родная больш. Але цікава іншае. Не ўсе беларусы лічаць роднай нашу мову. Толькі 61,2% з іх абралі нацыянальную. Іншыя роднай называлі, магчыма рускую, ці яшчэ якую.

мова
Інфаграфіка Белстат

Па звесткам апошніх гадоў у Беларусі было каля 40% школ, якія з’яўляюцца беларускамоўнымі. На жаль, у іх вывучаліся толькі 10% дзяцей, таму што большасць гэтых навучальных устаноў знаходзілася ў сельскай мясцовасці. Але у гэтым годзе міністр адукацыі паведаміў, што ў краіне на данный момант каля чвэрці беларускамоўных школ.

У астатніх школах дзеці атрымліваюць адукацыю на рускай мове. Толькі два школьныя прадметы выкладаюцца на роднай. Канешне, гэта беларуская літаратура і мова. Раней была яшчэ і гісторыя нашай краіны, на жаль, у гэты час яе праводзяць на рускай. Пры гэтым 20% выпускнікоў абіраюць беларускую мову для ЦЭ.

Апытанка, якая праводзілася пару гадоў таму паказала, што моладзь жадае размаўляць на роднай мове. Сёння гэта можа лічыцца нават прыкметай інтэлігенцыі. Болей 30% выпускнікоў сярэдніх навучальных устаноў казалі, што абіраюць беларускую мову, як сродак узаемаадносін.

Як зрабіць мову сапраўды роднай?

Мы запыталі ў дваіх беларусак, якія размаўляюць ужо некалькі гадоў толькі на беларускай мове, з чым ім прыйшлося сутыкнуцца, і якія парады яны могуць даць.

З якімі складанасцямі сутыкнулася, калі пераходзіла на мову?

Людміла: — Па-першае, прыйшлося ўспамінаць шмат слоў, як правільна якія словы ўжываць. Па-другое, не ўсе людзі адэкватна рэагавалі на беларускую мову — агрэсія, патрабаванне размаўляць «нормальным русским языком». Па-трэцяе, цяжка было пратрымацца першы месяц.

Вераніка: — Першае, малы слоўнікавы запас. То было няёмка, бо думкі ішлі хутчэй, чым знаходзіліся адпаведныя словы. Ад напружання гэтага к вечару балела галава. А яшчэ мабыць тое, што нейкая была сарамлівасць загаварыць па-беларуску., ад таго што не ўпэўнена была ў правільнасці вымаўлення, а хацелася ж прыгожа.  Акрамя гэтага, было непаразуменне з боку сваякоў некаторых, ажно да сварак даходзіла. Маўляў, змоўкні! Кажы нармальна, як раней. Але гэта драбніца. З большай людзі, наадварот, дзякавалі за родную мову.

мова
Іллюстрацыя Я. Янішчыц

Некалькі парадаў, як пачаць размаўляць на беларускай мове?

Людміла: — Трэба, каб прыйшло разуменне, што табе гэта неабходна.  Не дзеля хайпу, моды, а што гэта менавіта табе неабходна. І проста пачаць, не гледзячы на памылкі. Чытаць беларускую літаратуру, слухаць музыку, спяваць. Не сароміцца роднай мовы. Не слухаць людзей, якія будуць цябе спыняць, тармазіць, указваць на памылкі, смяяцца. Пратрымацца месяц.

Вераніка: — Проста пачаць размаўляць. Я чытала на беларускай мове кнігі, слухала падкасты. Але ж усё роўна, трэба было зрабіць намаганне каб загаварыць з незнаёмымі. То трэба адкінуць страх. І пачаць хоць бы з добры дзень і дзякуй у краме. Людзі ў сваёй большасці прыязна ставяцца да беларускай мовы. Ну і дома. Калі ёсць магчымасць размаўляць па-беларуску і дома. Гэта вельмі важна, асабліва калі на поўным сур’ёзе ёсць жаданне перайсці на родную мову.

Чаго не хапае сённяшняму грамадству, каб мова больш распуджвалася?

Людміла: — Не хапае ўсвядомленасці/разумення — хто мы. Нас так доўга адвучвалі размаўляць па-беларуску, што вяртацца да мовы прыйдзецца ўдвая даўжэй, на маю думку. Але я веру, што прыйдзе той час, калі беларуская мова вернецца да кожнага ў паўсядзённасць і што гэта будзе звыкла і не незвычайна.

Вераніка: — Магу памыляцца. Мне здаецца, не хапае разумення наколькі важная родная мова для кожнага народа і кожнай незалежнай дзяржавы. Не хапае асэнсавання хто такія беларусы. Гонару звацца беларусам. Канешне не хапае большай падтрымкі ад дзяржавы, пазітыўнага стаўлення.

Чаму, на твой погляд, патрэбна размаўляць на роднай мове і вывучаць яе?

Людміла: — Мова з’яўляецца ідэнтыфікацыяй народу — хто мы. Ці не дзіўна, што ў Беларусі не размаўляюць па-беларуску? Яна вяртае гонар, што так, ты беларус, твая краіна Беларусь, твае карані ў гэтай зямлі, можна сказаць, вяртае нас да нас сапраўдных. Каб не быць Іванам, сваяцтва не памятуючым.

Вераніка: — Чаму менавіта беларуская мова для беларусаў? Глыбокае пытанне. Важнае. Гэта як знайсці самога сябе. Наша ментальнасць яна сугучная нашай мове. І наадварот, мова беларуская паказвае характар, унутраны свет беларусаў. І вельмі важна аднавіць гэта, тады будзе баланс. Гэта як знайсці свае карані: вось быццам ты быў нейкі сірата, які не ведае роду свайго… А калі пачынае беларус размаўляюць на беларускай, гэта як аднаўляецца сувязь праз вякі. Тады робіцца ўсё іншым. Зямля наша робіцца сапраўды роднай. Гісторыя каштоўнай і важнай. Узнікае жаданне больш ведаць пра нашу Радзіму. Шанаванне і любоў прыходзяць. Сапраўдныя! Хочацца і самому стаць лепшым, і зрабіць нешта для краіны.

Што робіць беларускую мову ўнікальнай?

Людміла: — Яна вельмі прыгожая, мілагучная, багатая, самабытная, непаўторная,  кранальная, і, пры гэтым усім, жывая.

Вераніка: — Беларускую мову робіць унікальнай яе неўміручасць. Нягледзячы ні на што. Бо столькі стагоддзяў ціснуць яе з розных бакоў, а яна жыве. Кволая, згвалтаваная, але жывая! Хачу прывесці словы з Новага Запавету: “…калі ад Бога, то не здолееце знішчыць яе…” (Дзеянні 5:39). То мне здаецца, што Бог увесь час ратуе і народ наш, і мову нашу.

Апошнія навіны грамадства:

Наш канал в Telegram и Дзен Присоединяйтесь к нам! Есть о чем рассказать? Пишите в наш телеграм-бот.

Последние новости

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies.
Принять
Отказаться